Вольга была затрымана ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму», і ў чэрвені 2023 года асуджаная па некалькіх крымінальных артыкулах.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».








































































































