Дзяніс быў затрыманы ў снежні 2021 года пасля спробы атакі на ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС у Мінску 16 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "акт тэрарызму". У чэрвені 2023 года ён быў асуджаны па артыкулах аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і "арганізацыяй масавых беспарадкаў".
Увесну 2026 года стала вядома, што Дзяніса асудзілі па ч.2 арт.411 на 9 месяцаў пазбаўлення волі і перавялі ў ВК-9.






























