Таццяне 44 гады, была затрымана разам з мужам. Сям'я жыве ў Баранавічах. У іх двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўналетні.
Па дадзеных за 2005 год, Таццяна працавала на "558 авіяцыйным рамонтным заводзе" тэхнікам па працы. Уладзіслаў - ваенны. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на "61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах" (в/ч 54804).
Дакладна невядома, што ставіцца ў віну Кашчэевым. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнасць у сацсетках была ў 2023 годзе.

























































































