1. Уводзіны
Гэтая Палітыка канфідэнцыяльнасці тлумачыць, як Fundacja Wspierania Więźniów Politycznych «Dissidentby» («мы», «наш», «Фонд») збірае, выкарыстоўвае і абараняе персанальныя даныя ў адпаведнасці з Агульным рэгламентам аб абароне даных (ЕС) 2016/679 («GDPR»).
Наша работа сканцэнтравана на падтрымцы палітычных вязняў, былых затрыманых і іх сем'яў, дакументаванні рэпрэсій і абароне правоў чалавека. З прычыны характару нашай дзейнасці мы апрацоўваем канфідэнцыйныя персанальныя даныя і ўжываем узмоцненыя меры бяспекі і канфідэнцыяльнасці.
2. Кантралёр даных
Кантралёр даных — Fundacja Wspierania Więźniów Politycznych «Dissidentby», ul. Święty Marcin 29/8, 61-806 Познань, Польшча.
- Электронная пошта: [email protected]
- Сайт: dissidentby.com
3. Сфера дзейнасці
Мы апрацоўваем персанальныя даныя ў сувязі з:
- падтрымкай палітычных вязняў і былых затрыманых
- дапамогай сем'ям затрыманых
- дакументаваннем рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека
- даследаваннямі і падрыхтоўкай справаздач
- адвакацыяй і міжнародным супрацоўніцтвам
4. Віды даных, якія мы апрацоўваем
4.1 Асноўныя даныя
Мы можам апрацоўваць:
- імя і прозвішча
- кантактныя даныя для сувязі праз абароненыя каналы абмену паведамленнямі
4.2 Канфідэнцыйныя даныя
З прычыны характару нашай працы мы можам апрацоўваць асаблівыя катэгорыі персанальных даных, у тым ліку:
- звесткі пра крымінальныя абвінавачанні і падставы для пераследу
- даныя, звязаныя з затрыманнем, судом і зняволеннем
- звесткі пра стан здароўя
- звесткі пра катаванні, гвалт або бесчалавечнае абыходжанне
Такія даныя апрацоўваюцца толькі пры неабходнасці і з асаблівай асцярожнасцю.
4.3 Ананімныя даныя
У некаторых выпадках даныя апрацоўваюцца ў ананімізаваным выглядзе па просьбе саміх людзей або іх сваякоў.
5. Крыніцы даных
Мы атрымліваем даныя з:
- кантактных формаў на сайце
- бяспечных праграм для абмену паведамленнямі (з дадатковымі мерамі засцярогі)
- арганізацый-партнёраў
- публічна даступных крыніц
Для людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, мы ўжываем дадатковыя меры бяспекі ў зносінах, у тым ліку аўтаматычнае выдаленне паведамленняў і мінімізацыю абмену данымі.
6. Мэты і прававыя падставы
Мы апрацоўваем персанальныя даныя, каб:
- аказваць гуманітарную і інфармацыйную падтрымку
- дакументаваць парушэнні правоў чалавека
- весці адвакацыю і рыхтаваць справаздачы
- весці ўнутраныя базы даных па справах
- кіраваць ахвяраваннямі і камунікацыяй
Прававыя падставы:
- згода (арт. 6(1)(a) і арт. 9(2)(a) GDPR)
- законны інтарэс у абароне правоў чалавека (арт. 6(1)(f) GDPR)
- істотны грамадскі інтарэс (арт. 9(2)(g) GDPR)
7. Перадача даных
Мы не перадаём асабістыя кантактныя даныя людзей трэцім асобам. Пры неабходнасці:
- мы даём людзям кантакты арганізацый-партнёраў, каб яны самі вырашылі, ці звяртацца да іх
- мы можам перадаваць агрэгаваныя або ананімізаваныя даныя міжнародным партнёрам
- мы супрацоўнічаем з юрыстамі і экспертамі без перадачы канфідэнцыйных персанальных даных, калі толькі гэта не ўзгоднена выразна
8. Ахвяраванні і плацяжы
Мы прымаем ахвяраванні праз знешнія плацежныя сістэмы, такія як Stripe, PayPal, BLIK, і банкаўскімі пераводамі. Мы не захоўваем плацежныя даныя. Іх апрацоўваюць і захоўваюць староннія правайдэры ў адпаведнасці з уласнымі палітыкамі канфідэнцыяльнасці.
9. Захоўванне і бяспека даных
Персанальныя даныя захоўваюцца ў бяспечнай унутранай сістэме (CRM). Мы ўжываем узмоцненыя меры бяспекі, у тым ліку:
- доступ толькі для ўпаўнаважаных членаў каманды
- двухфактарную аўтэнтыфікацыю (2FA)
- кантроль доступу на аснове роляў
- мінімізацыю аб'ёму даных, якія захоўваюцца
З улікам рызык, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, мы прытрымліваемся павышаных стандартаў канфідэнцыяльнасці.
10. Кантэкст высокай рызыкі і канфідэнцыяльнасць
Наша дзейнасць датычыць людзей, якім пагражае палітычны пераслед. Таму:
- мы строга захоўваем канфідэнцыяльнасць
- мы абмяжоўваем апрацоўку даных неабходным мінімумам
- мы ні пры якіх абставінах не раскрываем непублічныя даныя без згоды
- у некаторых выпадках поўнае раскрыццё даных можа быць немагчымым нават па запыце, калі гэта можа паставіць людзей пад пагрозу
11. Міжнародная перадача даных
З прычыны міжнароднага характару нашай працы даныя могуць апрацоўвацца за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ). Дзейнічаюць належныя гарантыі, у тым ліку стандартныя дагаворныя ўмовы (SCC), зацверджаныя Еўрапейскай камісіяй у адпаведнасці з арт. 46(2)(c) GDPR, або перадача ў краіны, якія прызнаны такімі, што забяспечваюць належны ўзровень абароны ў адпаведнасці з арт. 45 GDPR.
12. Службовая асоба па абароне даных
Фонд прыйшоў да высновы, што прызначэнне службовай асобы па абароне даных не з'яўляецца абавязковым згодна з арт. 37 GDPR, паколькі наша апрацоўка даных не адпавядае крытэрыям, прадугледжаным арт. 37(1)(b) або (c). Пытаннямі абароны даных займаецца кіраўніцтва Фонду; іх можна накіраваць на [email protected].
13. Тэрмін захоўвання даных
Мы захоўваем даныя толькі столькі, колькі неабходна для выканання нашай місіі, у тым ліку для дакументавання, падтрымкі і падрыхтоўкі справаздач.
14. Вашы правы
Згодна з GDPR вы маеце права:
- на доступ да сваіх даных
- на выпраўленне недакладных даных
- на запыт аб выдаленні, дзе гэта прымяняецца. Гэта права можа быць абмежавана, калі апрацоўка неабходная для дакументавання парушэнняў правоў чалавека, у грамадскіх інтарэсах або для ажыццяўлення права на свабоду выказвання меркаванняў у адпаведнасці з арт. 17(3) GDPR. У такіх выпадках даныя могуць захоўвацца ў ананімізаваным або часткова ананімізаваным выглядзе
- на абмежаванне апрацоўкі
- на пярэчанне супраць апрацоўкі, калі няма пераканаўчых законных падстаў для яе працягу, у тым ліку звязаных з дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека і дзейнасцю ў грамадскіх інтарэсах
- на пераноснасць даных, калі апрацоўка заснавана на згодзе або дагаворы і ажыццяўляецца аўтаматызаванымі сродкамі (арт. 20 GDPR). Гэта права не прымяняецца, калі апрацоўка заснавана на законным інтарэсе або грамадскім інтарэсе
Каб скарыстацца сваімі правамі, пішыце на [email protected].
15. Файлы cookie і аналітыка
Наш сайт выкарыстоўвае файлы cookie і падобныя тэхналогіі. З вашай згоды мы карыстаемся Google Analytics, каб збіраць агрэгаваную статыстыку наведванняў сайта. Згоду можна адклікаць у любы момант; гэта не ўплывае на законнасць апрацоўкі да яе адклікання. Якія файлы cookie мы выкарыстоўваем, для чаго яны патрэбныя і як імі кіраваць, апісана ў нашай Палітыцы cookie.
Мы таксама вядзём каналы камунікацыі, у тым ліку рассылкі. Яны не адрасаваныя людзям, якія знаходзяцца ў юрысдыкцыях высокай рызыкі, дзе такая камунікацыя можа пагражаць іх бяспецы.
16. Змены ў гэтай палітыцы
Мы можам абнаўляць гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці пры неабходнасці. Апошняя версія заўсёды даступная на гэтай старонцы. Калі змены істотныя, мы паведамім суб'ектам даных па электроннай пошце або прыкметным паведамленнем на сайце не менш чым за 14 дзён да ўступлення змен у сілу.
17. Кантакты
Па ўсіх пытаннях абароны даных пішыце на [email protected].