Затрымана па справе А. Храловіча. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на самой крымінальнай справе — грыф сакрэтнасці.
Падрабязнасці затрымання асуджанай вядомыя з прапагандысцкага фільма «Аперацыя КДБ «Манкурты»», які АНТ паказаў у 2021 годзе.
Вядома, што Вольгу год утрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе яна трымала галадоўку. Потым яе перавялі ў СІЗА-1.
«Яна была зусім сівая. Яна доўга трымала галадоўку — яе нават кармілі праз вены на руках, таму яны ў яе былі надзьмутыя, як лясныя карчакі».
Пачала адбываць пакаранне.



























































































