Ганна скончыла факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры ў 2019 годзе. Працавала трэнерам-выкладчыкам у школе алімпійскага рэзерву «Буравеснік» у Мінску.
У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ва II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4-е месца ў агульным заліку. За гэта дзяўчына атрымала імянную стыпендыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Верагодна, яе затрымалі па «справе Гаюна». У “спісе экстрэмістаў”, які вядзе МУС, яе статус пазначаны як “адбывае пакаранне”. Гэта значыць, што чалавеку прызначылі ці хімію з кірункам, ці калонію.























































































