Маргарыта, старэйшая дачка Ціны Палынскай, разам з мамай была затрымана ў канцы траўня 2-25 гады. Абедзьве знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе.
Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць меркаванне , што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. На дадзены момант няма ніякіх пацверджанняў, што Ціна ці яе дачка сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях БАМ. Але нават калі б такі ўдзел меў месца, ён не парушаў бы закон: на момант магчымага кантакту з майстэрняй яна яшчэ не была прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.





















































































