Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня 2024 г., калі Таццяну выклікалі ў следчы камітэт падпісаць падпіску аб не выездзе з горада Полацк, а Наталля паехала разам з ёй падтрымаць.
Супраць Таццяны Францкевіч, маці асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Наталлі Лабацэвіч, маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча, завялі крымінальную справу і змясцілі ў СІЗА Віцебску.






















































































