Анастасія родам з Мазыра, скончыла БДУФК па спецыяльнасці "турызм і гасціннасць", працавала ў "Мінск-Арэне". Шмат падарожнічала, любіла спорт - хакей і веласіпедны спорт.
Дата затрымання Насты невядомая. Апошні раз яна нешта пісала ў тэлеграме ў лютым 2025 года. І менавіта ў тым месяцы актыўна ішлі арышты па справе Гаюна.
З часу затрымання Грыцкевіч нідзе не была анлайн. Судзячы па гэтым, ёй прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.





















































































