Да 2008 года Дзяніс служыў у 8-м упраўленні Дэпартамента аховы, забяспечваючы бяспеку дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульстваў замежных дзяржаў і аб'ектаў першараднай дзяржаўнай важнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
У чэрвені 2023 года ён быў завочна асуджаны па абвінавачанні ў тэрарызме, вылучаным на палітычнай глебе, і па шэрагу крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».


















