Аліна была асуджана ў ліпені 2024 года па артыкулах — "удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце" і "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання".
Прысуд і сутнасць абвінавачання праваабаронцам невядомыя, аднак звычайна па першым артыкуле ў Беларусі судзяць за падтрымку Украіны ў вайне. За такі донат яе маглі пакараць тэрмінам ад пяці да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
























































































