Святлана працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска.
У красавіку 2022 года Святлану затрымалі, і да суда ўтрымлівалі пад вартай. У «пакаянным відэа» яна сказала, што перадавала асабістыя дадзеныя сілавікоў Telegram-каналу «Чорная кніга Беларусі».
У траўні 2023 года яе прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па некалькіх артыкулах, у тым ліку «Распальванне варожасці або розні» і «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», за перадачу гэтых дадзеных. Суд, як і разгляд апеляцыі, праходзіў у закрытым рэжыме.























































































