Праўладныя СМІ ў снежні 2024 года выклалі аўдыё з Вольгай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў чаце "Белыя крылы Баранавічаў". Калі КДБ аб'явіў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім маленькі і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фармаваннем, сярод ліку ўдзельнікаў была названая Вольга. Выйшлі на Вольгу праз неабаронены акаўнт. Ён быў прывязаны да ўласнага нумара дзяўчыны. Верагодней за ўсё Вольгу да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
Вольга іграе на барабанах і ў студэнцтве была ўдарніцай у аматарскіх музычных гуртах. Разам з мужам яны любяць падарожнічаць.





















































































