Ганна, супрацоўніца БЧ, была затрымана восенню 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух». 21 верасня 2021 года гэтая ініцыятыва была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні працоўных.
У лютым 2023 года Ганну прызналі вінаватай па артыкулах «здрада дзяржаве» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
































































































