Студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Затрымана ў верасні 2024 года. Спачатку была асуджаная два разы на суткі па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго завялі крымінальную справу. Па сцвярджэнні знаёмых, крымінальная справа палітычна матываваная.
Аліну Шаўцову ўнеслі ў спіс удзельнікаў "экстрэмісцкага фарміравання" "Школа лідэрства для жанчын" у канцы верасня 2024 года. Гэта адукацыйны праект для беларускіх студэнтак, які дапамагае ім развіць лідарскія якасці.

























































































