Мікалай, інжынер-сістэматэхнік і былы супрацоўнік РУП «Белтэлекам», быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму». У чэрвені 2023 года яго асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прызначыўшы вялікі тэрмін пазбаўлення волі.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».





























































