Сяргей, былы апаратчык цэха «Амміяк-3» на прадпрыемстве Гродна Азот, быў затрыманы восенню 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі страйк і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух», што 21 верасня 2021 года была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні рабочых.
У лютым 2023 года Сяргея прызналі вінаватым паводле артыкулаў «паклёп», «здрада дзяржаве» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Восенню 2024 года адбылося чарговае судовае пасяджэнне, па выніках якога Сяргея перавялі на турэмны рэжым.














































