Апошнім часам Іван працаваў у кампаніі "Белэнерга". Яго праца - усталёўка і налада оптавалакновых сетак і камунікацый.
Іван вельмі актыўны тэлеграм-каментатар. З 2019 па 2025 гады ён пакінуў у адкрытых чатах больш за 50 тысяч паведамленняў. Вялікая іх частка не тычыцца палітыкі - ён абмяркоўваў тэхналогіі, даваў прафесійныя парады па мантажы і інструментам для сетак. Але пісаў ён і пра палітыку. Качанаў падтрымаў рух за свабодныя выбары і асудзіў уварванне Расіі ва Украіну. Пры гэтым ён крытыкаваў Еўропу і НАТА, выступаў супраць пераследу беларусаў за мяжой і супраць рэпрэсій, а таксама супраць рэпрэсій за рускую мову ва Украіне, бо гэта "распальвае агрэсію".
Асуджаны за каментары ў чаце, прызнаным экстрэмісцкім і за ўдзел у пратэстах 2020 года. Праз два тыдні пасля этапу ў калонію на Івана завялі другую крымінальную справу па чаце "Беларускі Гаюн" і зноў перавялі ў СІЗА,











































