Мужчыну паставілі ў віну стварэнне і адміністраванне канала ў тэлеграме «23.34», у якім размяшчалася інфармацыя пра беларускіх суддзяў.
Таксама Віктара абвінавацілі ў «пасобніцтве наўмысным дзеянням адміністратараў і ўдзельнікаў шэрагу іншых дэструктыўных тэлеграм-каналаў, якія накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прызнаку іншай сацыяльнай прыналежнасці і якія пацягнулі цяжкія наступствы», паведамляецца ў телеграм-канале Генеральнай пракуратуры.











































