Аляксей, грамадзянін Расіі і былы супрацоўнік «Белтэлекама», быў затрыманы ў лістападзе 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па васьмі артыкулах, уключаючы «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Таксама вядома, што пры затрыманні Аляксея моцна збівалі.
У лютым 2022 года ён быў асуджаны за «перадачу персанальных і іншых асабістых дадзеных больш за 150 асоб тэлеграм-каналам, прызнаным экстрэмісцкімі» і прысуджаны да працяглага пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым», эквівалентнай прыкладна 30 тысячам даляраў на момант.













































