Раман выпускнік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта: у 2004 годзе скончыў электратэхнічны факультэт з чырвоным дыпломам, пасля чаго вучыўся ў аспірантуры.
У школьныя гады быў пераможцам у алімпіядах па фізіцы і матэматыцы, навуковыя публікацыі і чатыры заяўкі на патэнты. У яго рознабаковыя інтарэсы: ад ігры на барабанах да радыёэлектронікі.
Доўгі час мужчына працаваў інжынерам-праекціроўшчыкам сетак, а са снежня 2023 года ўладкаваўся распрацоўшчыкам у кампанію Passat Innovations. Тамака ён займаўся стварэннем драйвераў для чыпаў, распрацоўкай інтэлектуальных крыніц бесперабойнага сілкавання і сістэм галасавой сувязі. Узровень Басалая адлюстроўвае яго рэйтынг на платформе CodeWars: беларус уваходзіў у топ-0,168% карыстальнікаў па рашэнні задач на C/C++ і займаў 1183 месца з мільёнаў карыстальнікаў платформы.
Мае жонку і непаўналетнюю дачку.











































