Ігар упершыню быў асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту. Яму прысудзілі буйны штраф.
Пазней яго паўторна асудзілі за абразу ўлады праз каментар у чаце "Маладзечна для жыцця" і прызначылі меру стрымання ў выглядзе "хатняй хіміі". Ігар мае інваліднасць, бо ў яго адсутнічае адна нага.
У канцы 2024 года стала вядома, што Ігар зноўку быў затрыманы і змешчаны пад варту. У ліпені 2025 года яго асудзілі па артыкуле "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.

















































