Міхаіл у 2003 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. З 2014 года Міхась працаваў як індывідуальны прадпрымальнік: займаўся тэхнічным абслугоўваннем офіснай тэхнікі. Таксама ён быў сістэмным адміністратарам у некалькіх кампаніях у Менску.
Міхаіл - аматар футбола. Ён ездзіў на розныя міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку быў на чэмпіянаце Еўропы ў 2012 годзе. У верасні 2024 года мужчына адпачываў у Егіпце. Неўзабаве пасля гэтага ён знік з сацсетак.

