Упершыню Аляксандра Петушкова затрымалі ў студзені 2022 года, пасля чаго праўладныя Telegram-каналы выклалі "пакаяльнае"; відэа з ім. Прычынай затрымання сталі яго каментарыі аб падзеях у Казахстане.
Другі раз Аляксандр быў затрыманы ў красавіку 2022 года. Прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі рэпосты і каментары з заклікамі аб забастоўцы, спыненні працы прадпрыемстваў, аб аднаўленні пратэстаў. Гучалі ў яго і прапановы зняць пагоны сілавікам і генералам. У адносінах да Лукашэнкі ён выкарыстоўваў словы «узурпатар» і «нелігітымны».











































