Сяргей Цімашэнка з 1986 па 1988 гады ваяваў у Аўганістане. Ён служыў у 2-й дэсантна-штурмавой заставе керкінскай дэсантна-штурмавой манеўранай групы, кіраваў баявой групай.
Сяргей, мяркуючы па сацсетках, падтрымлівае Украіну ў вайне супраць Расіі. Выглядае, што гэта і стала прычынай абвінавачанняў. Ён раптоўна знік з усіх сацсетак у канцы 2024 года, быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА.






















































