Сяргей родам са Жлобіна, але апошнім часам жыў у Менску.
Рабцаў шмат гадоў развіваў беларускія сэрвісы пошуку кватэр на суткі і ствараў ІТ-рашэнні для аўтаматызацыі бізнесу арэндадаўцаў - kdv.by (Кватэры для вас) і tutkut.by.
Таксама ён з'яўляецца саўладальнікам кампаніі «Элоджын» (Alodging), якая распрацавала мабільнае прыкладанне для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў арэндадаўцаў. Кампанія імкліва развівалася і нават мела партнёрскія праграмы з буйнымі плацежнымі сістэмамі накшталт WebPay.

