Аляксандр Елісееў – грамадскі актывіст з Калiнковічаў . Ён быў сябрам ліквідаванай у Беларусі Аб'яднанай грамадзянскай партыі . Елісееў шмат разоў удзельнічаў у незалежным назіранні за выбарамі рознага ўзроўню і з-за таго, што на ўсіх іх сведчыў парушэнне дэмакратычных працэдур, даказваў, што выконваць рашэнні нелегітымнай улады нельга.
У 2020 годзе і пазней улады затрымлівалі яго і прызначалі працяглыя адміністрацыйныя арышты . Падчас аднаго з іх ён аб'яўляў галадоўку. Гэта было ў лютым 2022 года, калі яго заключылі за пяць дзён да пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскага акупацыйнага войска на тэрыторыю Украіны. Аляксандр адмаўляўся выплачваць прызначаныя яму па палітычна матываваных адміністрацыйных справах штрафы.
У лістападзе 2025 года стала вядома , што Аляксандра ўтрымліваюць у СІЗА г.Магілёва. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі.





















































