Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ "Гродна Азот".
Прычынай узбуджэння крымінальнай справы супраць прафсаюзнага лідэра, па версіі дзяржаўнага абвінаваўцы — стала яго гутарка з журналістам тэлеканала «Белсат», падчас якой ён ёй «перадаў нейкія звесткі».
Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў. Пасля яго звальнення з завода, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа.
Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Раней экстрэмісцкай прызналі першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ "Гродна Азот". Гродзенскі абласны суд прыняў рашэнне аб забароне дзейнасці арганізацыі і яе ліквідацыі.
Быў узяты пад варту ў зале суда, да гэтага знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.





















































