Дзмітрый Сяргеевіч Крэнжыеўскі
Суддзі

Дзмітрый Сяргеевіч Крэнжыеўскі

Колькасць рэпрэсаваных:
16
Дзень нараджэння:
4 траўня 1984

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Крэнжыеўскі Дзмітрый Сяргеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах. Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да былога ўчастковага Алега Зубовіча. Яго абвінавацілі па частцы 3 артыкула 130 і частцы 3 артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса за перадачу інфармацыі аб супрацоўніках міліцыі тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Крэнжыеўскі прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі. Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Глеба Лук'янцава па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 16

На старонцы: