Глеб гродзенец. Вядома, што доўгі час ён жыў у Расіі. Мінімум са студзеня 2020 года ён працаваў у ААТ "Леста". Гэта расійскае падраздзяленне кампаніі "Варгеймінг", якая займаецца распрацоўкай кампутарных гульняў, самая вядомая з якіх-World of Tanks.
Рыбчанка ёсць у злітай базе чорнага спісу Цэнтрабанка Расіі. Прычынай стала адмова ва ўчыненні грашовага пераводу з фармулёўкай «аперацыя здзяйсняецца ў мэтах фінансавання тэрарызму». Падобна, ён спрабаваў заданаціць Палку Каліноўскага з расійскай карткі. Адбылося гэта ў сакавіку 2022 году.
Ёсць Глеб і ў расійскай базе «апазіцыянеры», якую стваралі расейскія сілавікі, каб лягчэй маніторыць нязгодных з вайной і актывістаў. Яна злітая ў сетку.























































