11 сакавіка 2022 года Яўгена затрымалі за каментары ў "Карніках".
Пры ператрусе ў яго знайшлі гашыш. Яўген распавёў, што купіў яго для сябе і свайго знаёмага-калегі Юрыя, з якім раней неаднаразова ўжываў яго.
Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту, паставіўшы яму артыкулы за абразу чатырох міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў.
27.09.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.





















































