Жыхар Бабруйска быў затрыманы 26 лютага 2024 года, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы.
Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым распачалі крымінальную справу па артыкуле 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Максіма меркавана лічаць датычным да стварэння экстрэмісцкага фармавання «Бабруйск 375».


