Кіраўнік івэнт-агенцтва "Тэра Груп".
Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці крымінальнай справы двух у дачыненні да двух чалавек - 42-гадовага палітвязня Андрэя Ярашэвіча і яго 36-гадовага бізнэс-партнёра.
Як лічаць сілавікі, Ярашэвіч нібыта збіраў інфармацыю аб наваполацкай калоніі №1 — персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў і ўмовы ўтрымання асуджаных. Па версіі СК, усё гэта рабілася для "Белпола".
Акрамя таго, Ярашэвіч і яго бізнэс-партнёр нібыта выкарыстоўвалі сваю кампанію для фінансавання "экстрэмісцкіх фармаванняў" Terra Group Event і SSL Production. У Варшаўскай "Тэра груп" працаваў да свайго таямнічага знікнення Анатоль Котаў.






















































