Зміцер у мінулым працаваў кіроўцам у некалькіх арганізацыях і таксістам. Таксама ён працаваў у Калінкавіцкім Дэпартаменце аховы з пачатку 2017 года па май 2018-га, а затым прапаршчыкам міліцыі да звальнення ў жніўні.
Зміцер жанаты, у яго ёсць чатырохгадовая дачка.
Мужчына быў затрыманы з-за дыверсіі на чыгуначных пуцях. Калі яго арыштавалі, ён не супраціўляўся, але ўсё ж супрацоўнікі Спецыяльнага падраздзялення хуткага рэагавання мэтанакіравана стрэлілі яму ў каленныя суставы.
Зміцера прызналі вінаватым па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, прызначылі тэрмін абмежавання волі. Судом таксама быў прызначаны штраф у 380 базавых велічыняў. Абвінавачаны ў добраахвотным парадку кампенсаваў урон, прычынены РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на суму звыш 12,8 тысяч рублёў.





























