Былы памочнік пракурора Глускага раёна.
У відэа, якое публікаваў СК, Прытуленка казаў, што адпраўляў у чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі" дадзеныя супрацоўніка пракуратуры Глускага раёна і лекара.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», у 2005 годзе Канстанцін Прытуленка быў следчым, а пасля памочнікам пракурора раёна. Дзе Прытуленка працаваў да затрымання, невядома.
Першапачаткова працэс быў адкрыты, але, па хадайніцтве пацярпелых чыноўнікаў і сілавікоў, яго закрылі.
Усяго ў якасці пацярпелых праходзіць больш за дзесятак чалавек, сярод якіх былая намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, «галоўны ідэолаг горада»Ала Галушка. Сярод іншых пацярпелых - сябры выбарчых камісій, работнікі пракуратуры, сілавікі і іншыя прадстаўнікі ўлады.
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.





























