Экс-супрацоўнік банка "БелЗЭБ". Васіля затрымалі ў пачатку ліпеня 2022 года Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за «зліў» асабістых дадзеных сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. У «пакаяльным» відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Менску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот «Чорнай кнігі Беларусі», «скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі».
Васіль быў моцна збіты, нават губляў прытомнасць, У яго былі зламаныя рэбры. У СІЗА-1 перавялі са шпіталя.
У яго ёсць 1 дзіця.






























