Былы вайсковец, тапограф. Як мяркуецца, затрыманы за ўдзел у пратэстных чатах. У фільме знятым праўладным тэлеканалам сцвярджаецца , што Зміцер нібыта ў 2020 зняў ролік-зварот да вайскоўцаў і сілавікоў, а яшчэ праз год звязаўся з арганізацыяй " Буслы ляцяць". Таксама па версіі тэлеканала, сёлета Гулін маніторыў чаты "Брэст-97", "Гомель-97", "Калінкавічы", "Лунінец" і сам актыўна пакідаў там каментарыі.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ.
Паколькі Зміцер 1 год і 3 месяцы правёў да суда ў шыза, то тэрмін быў пералічаны з улікам адбытага, у выніку засталося 12 гадоў пазбаўлення.





























