Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы ў Гродне. Незадоўга да арышту ён падаў рапарт на звальненне, бо не пагаджаўся з тым, як працуе сістэма.
У снежні 2021 года яго затрымалі, і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У сакавіку 2023 года Андрэя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Здрада дзяржаве» і «Разгалашэнне звестак дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння», прыгаварыўшы да вялікага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.






































