У перыяд са жніўня 2020 года па 26 ліпеня 2022 года Аляксандр адміністраваў тэлеграм чат « Жыве Лунінец!», за што і быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года.
24 лістапада 2022 рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў тэлеграм-канал «Жыве Лунінец!» быў прызнаны «экстрэмісцкімі фарміраваннем» на тэрыторыі РБ.
Суд над Аляксандрам прайшоў 9 лютага 2023 года, дзе яго абвінавацілі па 5 артыкулах КК РБ: ч.1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 367, арт. 369, ч. 3 арт. 361.
Пра Аляксандра Сумара вядома, што ў 2006 годзе ён працаваў у Лунінецкім РАУС у якасці эксперта-крыміналіста. У апошнія гады жыў у Маскве (Расія).
Прысуды
Вырак суда 09.02.2023
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.
Прычасныя да рэпрэсій
Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-3
- У зняволенні:
- з 27.07.2022 па цяперашні час
- Родны горад:
- Лунінец
- Дзень нараджэння:
- 07.03.1982
- Адрас для лістоў:
- ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадакЗаклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспецы Рэспублікі БеларусьСтварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у імПаклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьАбраза прадстаўніка ўлады
- Адзнакі:
- Для людзей са спісу блакуюцца фінансавыя аперацыі, уключаючы грашовы перавод у СІЗА на іх імя праз банк ці пошту.Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.
































