Вучыўся Аўдзевіч у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля заканчэння ён пайшоў служыць у войска ў спецназ. Пасля войска, з 2016 года, Аўдзевіч працаваў на прадпрыемстве «Дамонтэ». Гэтая кампанія займаецца вытворчасцю розных вырабаў з ПВХ і алюмінію.
Прысуд суда невядомы, але верагодней за ўсё Аўдзевіч зараз адбывае пакаранне ў калоніі.

