Бізнесмен, затрыманы восенню 2023 года за заклікі да санкцый. Супраць Юрыя ўзбуджана крымінальная справа, ён узяты пад варту (месца ўтрымання ўдакладняецца).
У эфіры праўладнага тэлеканала "Беларусь 1" Юры Альховік прадстаўлены як "сузаснавальнік кампаніі — афіцыйнага дыстрыбутара сусветных вытворцаў". Сам ён расказаў, што займаўся пастаўкамі абсталявання неразбуральнага кантролю і хімічнага аналізу, выпрабавальнага абсталявання. Ён напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс.
































