Зміцер 27 лістапада, а пасля і 11 снежня 2023 годабыў затрыманы і асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Суддзі - Падалянец Арцём і Мікалай Кміта.
Утрымліваўся ў ІЧУ Баранавіцкага ГАУС. Пасля была заведзеная крымінальная справа, і яе перавялі ў СІЗА -7 г. Брэста. Разам з ім асудзілі Малочка Аксану Віктараўну - яго жонку. Іх асудзілі за "здраду дзяржаве" на 12 і 8 гадоў, а па факце за здымак цягніка з ваеннай тэхнікай на платформе без ніякага шпіёнскага намеру.
Да затрымання займаўся рамесніцтвам, быў самазанятым.


























































































