Старшы выкладчык агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі. Неаднаразова займаў прызавыя месцы сярод старэйшых выкладчыкаў Ваеннай акадэміі. 13 жніўня 2020 года падаў рапарт на звальненне ў сувязі з фальсіфікацыяй выбараў і адмовай выконваць злачынныя загады. У траўні 2021 года загадам Лукашэнкі пазбаўлены звання падпалкоўніка.
Апошнія гады працаваў у IT-сферы.
Затрыманы ў сакавіку 2025 года хутчэй за ўсё па "справе Гаюна".
У Фёдара ёсць хранічныя захворванні.
























































































