17 сакавіка 2022 года КДБ паведаміў пра затрыманне групы беларусаў, якія рыхтавалі тэракт супраць расейскіх войскаў у Мазырскім раёне.
Па дадзеных следства, Сяргей Пляшкун і Юрый Сяльвіч планавалі знішчаць ваенную тэхніку Расійскай Федэрацыі пры яе перамяшчэнні па тэрыторыі Мазырскага раёна. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнай сумессю.
З відэасюжэту «БТ» вынікае, што сачылі за мазырчукамі пільна: паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісы яны кажуць аб перспектывах пашкоджанні рэек.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
























































































