Ігар быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па некалькіх артыкулах, уключаючы «гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак».
Па версіі следства, Ігар адпраўляў электронныя паведамленні на адрас афіцыйнага інтэрнэт-партала Лукашэнкі, у якіх утрымліваліся пагрозы гвалту, а таксама публікаваў абразы ў адрас прадстаўнікоў улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, і аналагічныя паведамленні накіроўваў супрацоўнікам Следчага камітэта. Акрамя таго, ён удзельнічаў у пратэстах падчас паслявыбарчых акцыяў у Менску ў 2020 годзе.
У чэрвені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама вядома, што «пацярпелыя» сілавікі вылучылі матэрыяльныя іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды.



























































































