Чэславу Герасімавічу 37 гадоў. Ён мінчанін.
Нейкі час у 2022-м Герасімовіч працаваў у Вільні, але пад восень 2022-га вярнуўся ў Мінск.
26 чэрвеня Чэслава асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту» па адміністрацыйнай справе.
Мяркуючы па відэа ГУБАЗіК, Герасімовіча абвінавачваюць у тым , што ён чатыры разы ахвяраваў «экстрэмісцкаму фармаванню». Верагодна, яго абвінавачваюць па артыкуле 361-2 КК.
Герасімовіч у сацсетках піша, што больш за 15 гадоў праводзіў трэнінгі па псіхатэрапіі. З 2011-га стаў працаваць тэсціроўшчыкам. Захапляецца музыкай і іграе на гітары, а таксама піша вершы і малую прозу.

























































































