Віталь быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго дзейнасці шляхам пагрозы знішчэння маёмасці за каментар, пакінуты ў тэлеграм-чаце «Бароўкі 97%» пад фота старшыні Сяргея Балабановіча, і прыгавораны да арышту.
У студзені 2024 года праўладныя Telegram-каналы паведамілі аб паўторным затрыманні Віталя. У «пакаяльным відэа» ён стаяў перад камерай у кайданках і сказаў, што «заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПа толькі на эмоцыях».
Са жніўня па кастрычнік 2024 года ў дачыненні да Віталя праходзіла некалькі судовых паседжанняў у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «паклёп на Лукашэнку», «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «арганізацыя масавых беспарадкаў», «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці». Вынік невядомы.






























































































