Senior software engineer з EPAM Артур Мемех рэлацыраваўся ў Нью-Джэрсі вясной 2020 года. Выглядае, што яго затрымалі, калі ён вырашыў наведаць сваякоў у Беларусі.
Апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у канцы мінулай восені. Выглядае, што Мемех вырашыў наведаць Беларусь у канцы 2023 года ці пачатку 2024 года і быў затрыманы. Артура пачынаюць судзіць 23 верасня 2024 года за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".


























































































