Паводле версіі абвінавачання , 17 мая 2022 года Леанід Райчонак перавёў 400 долараў на бронекамізэлькі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны. Другое ахвяраванне ён зрабіў на суму 150 долараў на карысць "Prague Support Team" (аб'яднанне беларусаў Прагі, якія збіраюць донаты і на іх закупляюць абмундзіраванне, часам на зброевыя аксэсуары для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны). Дзеянні брэстаўчаніна кваліфікавалі як "фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з бакоў, якія ўзнікаюць, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях".
12.12.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.



























































































