Аляксандр Рудчык нарадзіўся ў расійскім Скавародзіне ў Амурскай вобласці, недалёка ад мяжы з Кітаем. У 1985 годзе скончыў Ваенны фінансава-эканамічны інстытут Мінабароны Расіі і пасля служыў лейтэнантам у Тындзе (Амурская вобласць).
Па дадзеных BelPol, у Беларусі мужчына пражыў шмат гадоў і з 2003 гады працаваў аўдытарам як індывідуальны прадпрымальнік. ІП ён закрыў у канцы 2019 года.
У сацсетках Аляксандр не хаваў сваіх антыпуцінскіх і антылукашэнкаўскіх поглядаў.
З 2022 года мужчына жыў па-за межамі Беларусі. Яшчэ вясной 2025 года ён публікаваў фатаграфіі з Польшчы. Але пазней Рудчык па невядомых прычынах аказаўся ў Беларусі.























































































